“ТэатральныSOUND” збірае музычных тэатралаў ці тэатральных музыкаў?

27-га кастрычніка ў межах Тэатральнага фестывалю “Панарама”на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца музычная феерыя “ТэатральныSOUND” , якая збярэ знакамітых і пачынаючых музычных “тэатралаў”. Паводле словаў удзельніцы феерыі Насці Шпакоўскай, лідэркі гурта “Naka” і вядучай актрысы Рускага драматычнага тэатра, ідэя імпрэзы належыць акцёру Ігару Пятрову і заключаецца ў магчымасці сабраць усіх беларускіх музыкаў, якія маюць “тэатральныя” карані, і зрабіць разам вялікае шоў:

Насця Шпакоўская: “Ідэя належыць Ігару Пятрову — акцёру Купалаўскага тэатра, дастаткова маладому і, відавочна, зацікаўленаму, каб сабраць гурты такога плана. Я ведаю, што там яшчэ будзе гурт “ДзеціДзяцей”, гурт “Серебряная Свадьба”, па-мойму, павінен быць Аляксей Шадзько з гуртом “Сестра” і моладзь, якая толькі пачынае ў гэтай вобласці, якая мае непасрэднае дачыненне да драматычнага тэатра, але спрабуе сябе ў музыцы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі