Таварыства беларускай мовы развіталася са сваім офісам у Мінску
Таварыства беларускай мовы развіталася са сваім офісам у Мінску. Старшыня ТБМ Алена Анісім вярнула ўласніку ключы ад пустога памяшкання.
"У душы смутак ад усяго, што адбылося. Тым не менш, мы верым, што ў нашых руках наша будучыня. Мы ўпэўненыя ў тым, што наш народ і родная беларуская мова вартыя лепшай долі. На гэта і накіруем свае намаганні", — піша яна ў фэйсбуку.
ТБМ — адна з найстарэйшых грамадскіх арганізацый, заснаваная яшчэ ў савецкія часы. Яе мэта — падтрымка і развіццё беларускай мовы і культуры.
8 лістапада 2021 года Таварыства беларускай мовы было ліквідаванае Мінюстам Беларусі. Раней у грамадскай арганізацыі назапасіліся камунальныя пазыкі: разам з пеняй — 20 тысяч рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.