Таварыскі футбольны матч “Тарпеда” — “Гомель” спынілі праз масавую бойку

Таварыскі футбольны матч “Тарпеда” — “Гомель” спынілі праз масавую бойку

Таварыскі матч паміж “Гомелем” і сталічным “Тарпеда” спынілі на 75-й хвіліне праз масавую бойку. Гульня праходзіла 10 сакавіка ў Бабруйску. Лік на 15-й хвіліне адкрылі тарпедаўцы. Пасля перапынку пачаліся сутычкі, якія перараслі ў бойку, паведамляе Твітэр гомельскай каманды.

Трэнер “Гомеля” Вячаслаў Герашчанка адзначыў: “Цяжка назваць гэтую гульню таварыскай. З першых хвілінаў яна набыла нейкі не зусім зразумелы фармат і была больш падобнай да бойні. У нас палова каманды цяпер з траўмамі, пашкоджаннямі, рассячэннямі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі