ТАСС: Санкцыі ЕС супраць Беларусі прыпыняюцца на чатыры месяцы

ТАСС: Санкцыі ЕС супраць Беларусі прыпыняюцца на чатыры месяцы

Савет Еўрасаюза вырашыў прыпыніць на чатыры месяцы дзеянне санкцыяў у дачыненні Беларусі. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Арлем Дэзір.

Па яго словах, ёсць рашэнне прыпыніць абмежавальныя захады ў дачыненні фізічных і юрыдычных асобаў з “чорнага спісу”, але пры гэтым збройнае эмбарга захаваецца. Ён таксама адзначыў, што санкцыі зноў могуць увесці ў любы момант, калі гэта будзе апраўдана. “Прынятае рашэнне дазваляе адначасова захаваць рэжым санкцыяў супраць Беларусі, але прыпыніць іх дзеянне з мэтай спрыяння датрыманню дэмакратыі і правоў чалавека”, — сказаў Дэзір.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Харватыі Весна Пусіч сёння заявіла, што ЕС імкнецца наблізіць да сябе Беларусь — не для прыёму ў саюз, але як партнёра для стабілізацыі рэгіёну, паведамляе ТАСС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі