“Тарашкевіца” ў беларускай Вікіпедыі абагнала “наркамаўку”

Сёння на Беларускай “класічнай” Вікіпедыі з’явіўся 30 000-ны артыкул. Па колькасці артыкулаў яна займае 65-е месца сярод іншых моваў. Юбілейным стаў артыкул прысвечаны Шкварцы. У той самы час існуе беларуская Вікіпедыя, якую вядуць на "наркамаўцы". Гэтая мае 25 з паловай тысяч артыкулаў і 69-е месца адпаведна. Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004 года артыкулы ў сусветнай энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 года ўсе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект. Гэта была ініцыятыва энтузіястаў стварэння Вікіпедыі акадэмічным правапісам.

Вікіпедыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і з восені 2008 “віка” на “тарашкевіцы” перагнала яе.

Wikipedia.org — гэта вольная энцыклапедыя. Узяць удзел у стварэнні яе можна кожны ахвочы, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі