Тараса Бульбу назвалі “прадуктам інфармацыйнай вайны”

"Не маючы сваіх герояў, расіяне шукаюць іх у іншых нацыях", — заявіў лідэр "Усеўкраінскага аб'яднання Свабода" Алег Цягнібок.  Такім чынам палітык выразіў сваё стаўленне да карціны расійскага рэжысёра Ўладзіміра Бартко "Тарас Бульба".

Цягнібок лічыць, што фільм з'яўляецца "прадуктам інфармацыйнай вайны", якую Расія вядзе супраць Украіны.

Па яго меркаванні, Расія паводзіць сябе правільна са свайго пункту гледжання.

Ён таксама прызнаў, што Ўкраіне няма чаго супрацьпаставіць расійскаму інфармацыйнаму ўціску. "Мы далі магчымасць расіянам умацаваць комплекс непаўнавартаснасці ў украінцаў", - абураецца палітык.


Па інфармацыі рэсурса korrespondent.net
Фота: ua.glavred.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі