Танкі NATO на мяжы з Беларуссю: ці чакаць правакацый і якіх — эфір з Магдам

Яўген Магда / Еўрарадыё
Яўген Магда / Еўрарадыё

Пераважная большасць жыхароў Асіповічаў і ваколіц раззлаваныя на Лукашэнку за напад з тэрыторыі Беларусі расійскіх войскаў на Украіну. Пра гэта піша міжнародная карэспандэнтка амерыканскага выдання The New York Times Валеры Хопкінс. А магчымае з’яўленне ў Беларусі забойцаў-вагнераўцаў беларусаў палохае. Вось толькі такія настроі беларускага грамадства не асабліва ўплываюць на стаўленне да беларусаў суседзяў-украінцаў…

Як саміт NATO уплывае на настроі і бяспеку ў нашым рэгіёне, ці варта чакаць падчас яго нейкіх правакацый? Ці ёсць сэнс звяртаць увагу на словы Лукашэнкі пра нацыянальную гордасць і суверэнітэт? Пра што сведчыць пазіцыя прэзідэнта Турцыі датычна сяброўства Украіны ў NATO і ці не стане Літва фарпостам альянса на мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі