Танкі "Леапард" ужо паступілі з Польшчы ва Украіну

Танк "Лепард" / Agencja Wyborcza.pl
Танк "Лепард" / Agencja Wyborcza.pl

Першыя некалькі танкаў "Леапард" польскай вытворчасці ўжо знаходзяцца ва Украіне, піша gazeta.pl. Пра гэта сёння афіцыйна абвесціць польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, які прыбыў у Кіеў з візітам. Украіна разлічвае атрымаць агулам 100 танкаў "Леапард 2" з дванаццаці краін.

Паведамляецца, што першую партыю "Леапардаў", перададзеных Украіне, складае танкавы ўзвод. Карыстацца імі ўкраінскіх вайскоўцаў вучылі на польскім палігоне ў Святашуве. Польскі бок вырашыў перадаць украіцам 14 танкаў "Леапард 2А4".

Па словах Маравецкага, агулам Польшча перадала Украіне ўжо каля 250 розных танкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі