Талін з Кіевам хочуць звязаць “жывым ланцугом”

“Звяртаюся да ўсіх, хто хоча і лічыць сябе здольным дапамагчы ў арганізацыі жывога ланцуга Талін Рыга Вільня Кіеў пад умоўнай (пакуль) назвай “Мы не кінем цябе, Украіна”. Мой заклік скіраваны ў першую чаргу да тых, хто займаўся арганізацыяй і правядзеннем “Балтыйскага шляху” 23 жніўня 1989 года. Мне здаецца, мы павінныя і можам гэта зрабіць. Варта дамовіцца аб месцах збору, і хай кожны разам з блізкімі і сябрамі ў дамоўлены дзень і час выйдзе на шашу і возьмецца за рукі з тымі, каму неабыякавы лёс яго дзяцей і ўнукаў. Мы змаглі гэта 25 гадоў таму. Зараз трэба ўсё паўтарыць і пайсці далей”, — піша ён у сваім звароце.

Паводле аднаго з прапанаваных маршрутаў, ланцуг павінен прайсці праз беларускія Мінск, Бабруйск і Гомель. Паводле іншага — праз усход Польшчы.

“24 жніўня — Дзень незалежнасці Украіны. Прашу самага шырокага капіявання ідэі, чакаю прапаноў, парадаў і дапамогі. Я не з'яўляюся прадстаўніком ніякай палітычнай ці нацыянальнай арганізацыі, але 25 гадоў таму ў складзе літоўскага Sąjūdis'а браў удзел у падрыхтоўцы “Балтыйскага шляху”. Гэта былі адны з самых шчаслівых дзён і імгненняў у маім жыцці. Устанем плячо да пляча, рука да рукі. Няхай яны не пройдуць!” — піша Яфрэмаў.

На фота — "Балтыйскі шлях" 1989 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі