Таксістам рэкамендуюць "здаваць" іншаземцаў, якія імкнуцца ў памежную зону

Таксістам рэкамендуюць "здаваць" іншаземцаў, якія імкнуцца ў памежную зону

Таксістам рэкамндуюць паведамляць пра спробы іншаземцаў трапіць у памежную зону, каб не стаць саўдзельнікамі правапарушэння. Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта, з пачатку лета на беларуска-польскай мяжы актывізаваліся грамадзяне Алжыра, Ірака, Сірыі і Туніса. Яны спрабуюць трапіць у ЕС праз Беларусь. У большасць выпадкаў саўдзельнікамі рабіліся кіроўцы таксовак, як з рэгіёнаў, так і з Мінска.

У ДПК рэкамендуюць паведамляць у бліжэйшае падраздзяленне памежнай службы пра падазроных іншаземцаў. Адзначаецца, што замаўляючы таксоўку патэнцыйныя незаконныя мігранты называюць сябе турыстамі і пазначаюць маршруты нібыта для наведвання славутасцяў каля памежжа. Аднак дарогаю маршрут мяняецца і звычайна вядзе ў памежную зону. Кіроўцы таксовак у такіх выпадках міжвольна ідуць на правапарушэнне.

Заканадаўства прадугледжвае, што праезд у памежную зону, а таксама знаходжанне ў ёй маюць асобны парадак. За парушэнне правілаў прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў, а калі будзе даведзены прамы намер у арганізацыі незаконнага выезду з Беларусі замежнікаў, тады прадугледжаная крымінальная адказнасць са зняволеннем да 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі