Таксіста, які заразіў жонку ВІЧ-інфекцыяй, на 5 гадоў адправілі за краты (фота)

Таксіста, які заразіў жонку ВІЧ-інфекцыяй, на 5 гадоў адправілі за краты (фота)

Баранавіцкага таксіста, які заразіў жонку ВІЧ-інфекцыяй, на 5 гадоў адправілі за краты. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Як інфармуе intex-press.by, 28-гадовы жыхар Баранавічаў быў затрыманы ў канцы снежня 2015 года. Здарылася гэта пасля таго, як яго цяжарная жонка (пасля здачы аналізаў) даведалася, што яе заразілі ВІЧ-інфекцыяй. Толькі тады высветлілася, што мужчына з 2013-га знаходзіцца на ўліку па ВІЧ. Пацярпелая сцвярджае, што яе муж не папярэдзіў пра гэта. Дарэчы, дзіця нарадзілася здаровым.

Справай занялася міліцыя, якая знайшла трох жанчын, з якімі меў сэксуальны кантакт мужчына. Аднак аналізы паказалі, што яны не інфікаваныя ВІЧ. На судзе абвінавачаны сваю віну не прызнаў, заявіў, што папярэджваў пра сваё захворванне і жонку, і іншых жанчын.

Таксама таксіста абвінавацілі ў нанясенні пасля канфлікту цяжкіх цялесных пашкоджанняў знаёмаму. Прысуд быў вынесены па сукупнасці пакаранняў. Мужчына будзе адбываць тэрмін пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй жонцы ён мусіць заплаціць 70 мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральныя страты. Яна лічыць, што прысуд занадта мяккі і рыхтуе касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

Таксіста, які заразіў жонку ВІЧ-інфекцыяй, на 5 гадоў адправілі за краты (фота)
Фота: intex-press.by
Таксіста, які заразіў жонку ВІЧ-інфекцыяй, на 5 гадоў адправілі за краты (фота)
Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі