Таксі 152 і 157 на гэтым тыдні будуць працаваць па старых коштах

З 5 лістапада паслугі на мінскія таксі падаражэлі на 20%. Замест 1100 за кожны кіламетр і за пасадку, цяпер давядзецца заплаціць 1320. Мінімальная цана паездкі, якая ўключае тры кіламетры і пасадку, цяпер каштуе амаль 6 тысяч. Аднак не ўсе службы таксі павысілі тарыфы. На 5 лістапада гэта зрабілі толькі 161 і 181.

У бліжэйшым часе павысяцца кошты і ў большасці астатніх перавозчыкаў. Затрымка звязаная з неабходнасцю перапраграмавання лічыльнікаў. На наступным тыдні на новыя тарыфы пяройдуць сэрвісы 157 і 152, якія пакуль будуць працаваць па старых коштах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі