Вы тут

"Такога вы не чулі": Isna Trio з песнямі на вершы сучасных паэтаў

Isna Trio / Еўрарадыё

Isna Trio — новы беларускі гурт, які нарадзіўся ў чэрвені 2021 года падчас адной з арт-рэзідэнцый у Польшчы. Яго ўдзельнікі — вядомыя музыкі: Сяржук Доўгушаў, Аляксей Варсоба і Андрэй Еўдакімаў. Усе ў свой час эмігравалі з Беларусі, а цяпер ствараюць музыку, жывучы ў Польшчы.

Музыкі кажуць, што ў звычайным "беларускім" жыцці наўрад ці гралі разам — занадта былі занятыя ўласнымі праектамі. Але жыццё распарадзілася інакш. Цяпер Isna Trio гастралююць па Еўропе і ствараюць творы на вершы сучасных еўрапейскіх паэтаў. А яшчэ выконваюць песні беларускіх бабуль і дзядуль.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" Isna Trio распавядае пра сваю музыку і прадстаўляе сэт з некалькіх кампазіцый. Далучайцеся!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.