Таццяна Шчытцова: ЕГУ патрэбны прарэктар, які займаўся б беларускай павесткай

Таццяна Шчытцова: ЕГУ патрэбны прарэктар, які займаўся б беларускай павесткай

“Інаўгурацыя адбылася. Адзначу, што бачу гэтага чалавека ўпершыню і першыя ўражанні пасля размовы з ім добрыя”, — расказвае Еўрарадыё дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова пасля сустрэчы з новым рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, польскім эканамістам Кшыштафам Рыбіньскім

Таццяна Шчытцова: ЕГУ патрэбны прарэктар, які займаўся б беларускай павесткай

Трэцяга лютага пасля доўгай цішыні і інтрыгі, якая цягнулася некалькі месяцаў, імя галоўнага прадстаўніка ЕГУ нарэшце рассакрэцілі. ВНУ, якая калісьці была адной з самых папулярных у Беларусі, чарговы раз будзе прадстаўляць не грамадзянін нашай краіны.

Ці атрымаецца ў пана Кшыштафа зразумець нашую павестку, асабліва пасля рэпрэсій, звязаных з пратэстамі? Вось што кажа Таццяна Шчытцова, якая працуе ў ВНУ не першы год.

Таццяна Шчытцова: ЕГУ патрэбны прарэктар, які займаўся б беларускай павесткай
Таццяна Шчытцова / архіў Таццяны

Таццяна Шчытцова: У яго вельмі добры бэкграўнд — як менеджара, так і даследчыка. Ён прафесійна займаецца прасоўваннем штучнага інтэлекту ў галіне адукацыі. То-бок тут мае месца сукупнасць некалькіх істотных рысаў.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі задавалі пытанні. Напрыклад, студэнты цікавіліся тым, як новы рэктар бачыць узаемадзеянне  з імі і як студэнты могуць уплываць на тое, што адбываецца ва ўніверсітэце.

Я таксама задала пытанне — пра тое, што ЕГУ з’яўляецца ўніверсітэтам у выгнанні і як новы рэктар разумее гэтае вызначэнне. Акрамя таго, пытала, як ён бачыць ролю акадэмічнай супольнасці ў жыцці ўніверсітэта.  

Еўрарадыё: Што адказваў Кшыштаф Рыбіньскі?

Таццяна Шчытцова: Падкрэсліў, што вельмі дэмакратычны з усімі чальцамі акадэмічнай супольнасці. Ён лічыць, што, натуральна, ва ўніверсітэце мусіць быць добрая атмасфера, а студэнты павінны ведаць адказы на пытанні што да іх стыпендыі і крытэрыяў навучання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі