Сырскі заявіў пра "выяўленыя пэўныя пралікі" асобных камандзіраў на фронце

На фронце ва Украіне

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі пабываў у падраздзяленнях, якія трымаюць абарону на Аўдзееўскім напрамку. У апошнія дні ўкраінскія войскі там пакінулі некалькі населеных пунктаў, за іншыя ідуць цяжкія баі. Сырскі называў сітуацыю "складанай" і на Аўдзееўскім напрамку, і на Запарожскім, дзе расіяне таксама атакуюць. Ён заявіў пра "выяўленыя пэўныя пралікі" асобных камандзіраў на фронце "у валоданні сітуацыяй і ацэнцы праціўніка, што паўплывала на ўстойлівасць абароны на асобных напрамках".

"Мною былі прынятыя ўсе меры для выпраўлення сітуацыі на месцы, з вылучэннем дадатковага рэсурсу боепрыпасаў і матэрыяльных сродкаў, а таксама неабходных рэзерваў",заявіў галоўнакамандуючы УСУ. Ён адзначыў падраздзяленні 3-й штурмавой брыгады і 25-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады, якія правялі паспяховую контратаку і выбілі расіян з пазіцый каля Арлоўкі, дзе раней адбыўся іх прарыў.

Уначы стала вядома, што на поўдні Херсонскай вобласці на акупаванай тэрыторыі загінулі вайскоўцы ўкраінскага 73-га марскога цэнтра спецаперацый. Яны праводзілі рэйд і трапілі ў засаду.

Сырскі заявіў пра "выяўленыя пэўныя пралікі" асобных камандзіраў на фронце
t.me/osirskiy/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі