Сёння выходзіць першая серыя сёмага сезону “Гульні тронаў”

Сёння выходзіць першая серыя сёмага сезону “Гульні тронаў”

Першая серыя сёмага сезону “Гульні тронаў” выходзіць сёння, 16 ліпеня. Гэты сезон складзецца з 7 эпізодаў і стане экранізацыяй чарнавога варыянту другой паловы раману “Вятры зімы”, які пісьменнік Джордж Марцін не паспеў завяршыць да напісання сцэнарыя.

З трэйлераў, якія выйшлі перад прэм’ерай новага сезону, вынікае, што Дайнерыс апынецца на Драконавым камяні, Ар’я вернецца на Поўнач, а Сэрсея будзе змагацца са сваімі ворагамі.

Дарэчы, з нагоды выхаду новага сезона “Гульні тронаў” у дадатку па вывучэнні замежных моваў Duolingo з’явіцца курс высокай валірыйскай мовы — менавіта на ёй размаўляе Дайнэрыс Таргерыен.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі