Сёння ў Беларусі святкуюць 200-годдзе з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча

Сёння ў Бабруйску пачнецца святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Літаратар і акцёр нарадзіўся недалёка ад гэтага горада 4 лютага 1808 года. Заўтра ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску пройдзе ўрачысты вечар, прысвечаны юбіляру, і адбудзецца паказ спектакля "Ідылія" па п’есе Дуніна-Марцінкевіча. На 6 лютага запланавана правядзенне літаратурна-мастацкага свята ў Валожынскім раёне, дзе жыў і быў пахаваны драматург.

У цэлым у Беларусі на дзяржаўным узроўні зацверджаная шырокая праграма мерапрыемстваў па святкаванні гэтай даты, якая ўключаная ў Спіс памятных дат ЮНЭСКА.

На працягу года ў бібліятэках і музеях Беларусі пройдуць выставы, прысвечаныя Дуніну-Марцінкевічу, будзе выдадзены шэраг кніг, прысвечаных яго жыццю і творчасці, а таксама пераклад на некалькі еўрапейскіх моў вядомага драматургічнага твора "Пінская шляхта".

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі