Сёння ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ

Сёння ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ

2 траўня ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах, інфармуе БЕЛТА.

Зарэгістравацца на ЦТ можна па 1 чэрвеня ўключна. Мінадукацыі зацвердзіла пералік ВНУ і каледжаў у кожнай вобласці і Мінску, дзе гэта можна зрабіць. Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9:00 да 19:00 па буднях і з 9:00 да 18:00 па суботах (18 траўня і 1 чэрвеня). Падчас доўгіх травеньскіх святаў рэгістрацыя пройдзе 6 траўня.

Першае тэставанне прызначанае на 11 чэрвеня — гэта будзе беларуская мова. 13 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць рускую мову. Грамадазнаўства прызначанае на 15 чэрвеня, матэматыка — 17-га, біялогія — 19-га, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 21-га, хімія — 23-га, фізіка — 25-га, гісторыя Беларусі — 27-га, геаграфія — 29 чэрвеня. Апошняе тэставанне пройдзе 1 ліпеня — сусветная гісторыя (найноўшы час).

Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна будзе запісацца ў БДУ з 30 чэрвеня па 2 ліпеня. Тут жа будзе праводзіцца тэставанне.

ВНУ будуць прымаць дакументы ў абітурыентаў з 12 па 17 ліпеня. А з 15 лістапада па 5 снежня — на завочнае навучанне ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю. Дакументы абітурыентаў, якія вырашылі паступаць на платную аснову і не здавалі ўступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, прымуць з 12 ліпеня па 4 жніўня. А з 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічные спецыяльнасці.

Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ пройдуць з 18 па 26 ліпеня. У ВНУ сельскагаспадарчага профілю яны прызначаныя ў прамежку з 6-га па 15 снежня. Залічэння на бюджэтнае навучанне завершыцца 28 ліпеня (за выключэннем ваенных ВНУ), на платнай аснове — па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ВНУ ваенных і культуры).

Сёння ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі