Сёння ў Беларусі пачынае дзейнічаць новы закон аб СМІ

Прадстаўнікі журналісцкай супольнасці і чыноўнікі па-рознаму расцэньваюць новы закон "Аб сродках масавай інфармацыі", які пачынае дзейнічаць з 8 лютага. Так, намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) юрыст Андрэй Бастунец лічыць, што новы закон мае шэраг рэгрэсіўных пазіцый. На яго думку, у законе ёсць некалькі нюансаў, якія ўскладняюць працу прэсы. Істотна паменшаны пералік выпадкаў, пры якіх выданне можа не несці адказнасць, — напрыклад, за перадрук з іншых СМІ.

Андрэй Бастунец звярнуў увагу і на тое, што ў новым законе аб СМІ побач з парадкам акрэдытацыі замежных журналістаў не прапісаны парадак абскарджання адмовы ў акрэдытацыі. Акрамя таго, новы закон абавязвае журналістаў пераправяраць інфармацыю, атрыманую з афіцыйных крыніц: прэс-службаў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.

Са свайго боку, чыноўнікі лічаць новы закон больш дэмакратычным, чым папярэдні. Першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч як станоўчы факт адзначыла, што новыя СМІ ўжо не павінны звяртацца па ўзгадненне размяшчэння ў мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы ўлады.

Акрамя таго, яна адзначыла, што скасаваная працэдура падаўжэння тэрміну разгляду заявы аб дзяржрэгістрацыі СМІ.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі