Сёння ў Беларусь упершыню прыедзе лівійскі лідэр Муамар Кадафі

2—4 лістапада Беларусь з афіцыйным візітам наведае кіраўнік Лівійскай Арабскай Джамахірыі Муамар Кадафі. Гэта будзе першы візіт лівійскага лідэра ў нашу краіну.
На 3 лістапада запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Муамарам Кадафі, па выніках якіх чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых пагадненняў.

Беларускі прэзідэнт наведваў Лівію з афіцыйным візітам у 2000 годзе. Візіт у адказ Кадафі павінен быў адбыцца ў жніўні 2001 года, аднак потым быў адкладзены па невядомых прычынах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі