Сёння стартуе цэнтралізаванае тэставанне


Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісаліся 117 тысяч абітурыентаў (летась — 141 тысяча). Найбольш масавым аказалася тэставанне па рускай мове. На яго запісалася амаль 84 тысячы чалавек.


Дарэчы, за нецэнзурныя словы на бланках цэнтралізаванага тэставання абітурыентаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Яны не атрымаюць сертыфікатаў ЦТ і не змогуць прыняць далейшы ўдзел ва ўступнай кампаніі.


Цэнтралізаванае тэставанне прадоўжыцца два тыдні.

За нецэнзурныя словы абітурыентаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці

Мінадукацыі: Абітурыентаў стала на 24 тысячы менш з-за дэмаграфіі

Фота — matura.fulara.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі