У Мінску сёння пачаўся хакейны чэмпіянат свету

У першы дзень адбудуцца чатыры матчы: Швейцарыя — Расія (Мінск-Арэна, 16.45), Францыя — Канада (Чыжоўка-Арэна, 16.45), Беларусь — ЗША (Мінск-Арэна, 20.45), Славакія — Чэхія (Чыжоўка-Арэна, 20.45). Урачыстае адкрыццё з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэля адбудзецца перад матчам беларускай зборнай з амерыканцамі.  



Нагадаем, удзельнікі чэмпіянату падзеленыя на дзве групы: А — Швецыя, Чэхія, Канада, Славакія, Нарвегія, Данія, Францыя, Італія (яны гуляюць на "Чыжоўка-Арэне") і В — Фінляндыя, Расія, ЗША, Швейцарыя, Нямеччына, Латвія, Беларусь, Казахстан (матчы адбудуцца на "Мінск-Арэне"). У 1/4 фінала выходзяць па 4 лепшых каманды з кожнай групы. Аўтсайдэры груп мусяць развітацца з элітай.



Фінал і матч за трэцяе месца пройдуць 25 траўня на "Мінск-Арэне".

Каляндар гульняў хакейнага чэмпіянату свету
 

Склад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету (спіс)
 


Фота — EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі