Сёння прэзідэнт можа падпісаць указ аб адмене штампа на выезд за мяжу

Як стала вядома Еўрарадыё, сёння Аляксандр Лукашэнка збіраецца разгледзець праект указу аб адмене дазвольнага штампа на выезд за мяжу. Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак. Аднак кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі гэтую інфармацыю не пацвердзіў, але і не абверг.

“У прэзідэнта знаходзяцца дзесяткі дакументаў на разгляд. Які канкрэтна дакумент прэзідэнт разглядае ў гэты момант, я сказаць не магу. Ці будзе сёння падпісаны той або іншы ўказ, я не ведаю. Тое, што ўказ аб адмене штампа на выезд пакуль не падпісаны, — гэта дакладна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі