Сёння мінскае “Дынама” прымае АЕК, будзе раздача стужак з арнаментам

Сёння мінскае “Дынама” прымае АЕК, будзе раздача стужак з арнаментам

У чацвер, 3 жніўня, мінскае “Дынама” прымае кіпрскі АЕК (Ларнака). Матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы пройдзе на сталічным стадыёне “Трактар”, пачатак у 18.00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.

У гасцявым матчы дынамаўцы прайгралі з лікам 0:2 (гл. відэа).

Перад сённяшнім паядынкам ФК “Дынама” (Мінск) разам з “Арт Сядзібай” ладзяць раздачу стужак з нацыянальным арнаментам. Арганізатары заклікаюць: “Прыходзь на гульню, атрымай стужку і пазнач сябе беларусам!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі