Сёння міністэрства гандлю Беларусі змяняе назву

Сёння міністэрства гандлю Беларусі змяняе назву

8 верасня міністэрства гандлю Беларусі змяняе назву. Яно афіцыйна перайменавана ў міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ ў чэрвені. Пра тое, што міністэрства гандлю зменіць назву, 5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

У склад новага міністэрства перадаюць Дэпартамент цэнавай палітыкі Мінэканомікі, а таксама упраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў ды Мінскага гарвыканкама. Яно будзе супрацьдзейнічаць манапалістычнай дзейнасці, садзейнічаць развіццю канкурэнцыі на таварных рынках нашай краіны. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю атрымае функцыі па рэгуляванні цэн і тарыфаў, па кантролю спажывецкага рынку, дзяржзакупак.

Міністр гандлю Уладзімір Калтовіч з сённяшняга дня стаў міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Як паведамляла Еўрарадыё, у жніўні Лукашэнка зацвердзіў новыя герб і сцяг ведамства.

Чаму ў Беларусі 24 міністэрствы, а ў Германіі — 14?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі