Сёння хакеісты мінскага "Дынама" прымаюць "Сібір"
У сераду, 2 снежня, хакеісты мінскага "Дынама" прымаюць "Сібір" з Навасібірска. Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Сёння не згуляе капітан дынамаўцаў Аляксей Калюжны, які атрымаў траўму падчас нядаўняга матчу з "Амурам". Было падазрэнне на страсенне мозгу.
Пасля 36 матчаў "Дынама" мае 53 ачкі і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Сібір" — лідар Усходняй канферэнцыі. 17 кастрычніка ў гасцях дынамаўцы абыгралі расійскі клуб у авертайме — 3:2.
Аляксей Калюжны. Фота: hcdinamo.by,