Сёння адзначаецца дзень нараджэння Ўладзіміра Высоцкага

Дзень нараджэння Ўладзіміра Высоцкага адзначаюць сёння аматары яго творчасці. Вядомаму артысту, паэту і спеваку споўніўся б 71 год.  У Маскве і Самары да помнікаў Высоцкаму сёння былі пакладзеныя кветкі, у многіх гарадах Расіі праходзяць канцэрты памяці артыста, якога няма з намі ўжо амаль 19 гадоў.

Як паведамляе "Інтэрфакс", у нядзелю у Валгаградзе прайшлі спаборніцтвы па марафонскім заплыве ў ледзяной вадзе, прымеркаваныя да дня нараджэння Высоцкага.

У Віцебску на сцэне аднайменнага Цэнтра культуры 25 студзеня адбудзецца канцэрт, прысвечаны памяці Ўладзіміра Высоцкага, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі