Сёння адзначаецца дзень бел‑чырвона‑белага сцяга і Пагоні

Дзень бел‑чырвона‑белага сцяга і герба "Пагоня" адзначаецца сёння. 16 гадоў таму, 19 верасня 1991 года, бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня былі афіцыйна абвешчаныя дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Гэтага гістарычнага рашэння дамаглася нешматлікая Апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце. У той жа самы вечар сцяг залунаў над Домам ураду. Аднак ужо ў траўні 1995 года пасля рэферэндума ў Беларусі была змененая дзяржаўная сімволіка і бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня апынуліся ў "апазіцыі".

Гл. таксама: Пазняк: Калі бел-чырвона-белы сцяг быў прыняты, я страціў прытомнасць

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі