Сёння адбудзецца рэдкае сонечнае зацьменне — гібрыднае (відэа)

Часткова рэдкую з'яву можна пабачыць і на ўзбярэжжы Чорнага мора. Зацьменне пачнецца ў нядзелю ў 13.04 паводле беларускага часу. І яно стане апошнім ў 2013 годзе.



Як адзначае сайт piter.tv, сонечнае зацьменне называюць гібрыдным, паколькі падчас руху яго характар ​​мяняецца з поўнага на колападобны і наадварот.



Сонечныя зацьменні адбываюцца, калі Месяц ўстае на адну лінію з Сонцам і закрывае нябеснае свяціла ад зямнога назіральніка. З-за эліптычнай формы арбіты Месяца ў некаторых выпадках спадарожнік Зямлі аказваецца далей ад нашай планеты і не можа цалкам перакрыць сонечны дыск. Тады вакол цёмнага месяцовага дыска бачная яркая сонечная "аблямоўка". Такое зацьменне і называецца колападобным.
 

Адзначым, што апошні раз гібрыднае сонечнае зацьменне адбывалася ў красавіку 2005 года, а наступнае давядзецца чакаць яшчэ 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі