Сёмы з'езд беларусаў свету пройдзе ў Мінску 15-16 ліпеня 2017 года

Сёмы з'езд беларусаў свету пройдзе ў Мінску 15-16 ліпеня 2017 года

Сёмы з'езд беларусаў свету пройдзе ў Мінску 15-16 ліпеня 2017 года. Дату і месца правядзення зацвердзіла Малая Рада Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Тэма з'езду — “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа — выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця”, інфармуе zbsb.org. Такім чынам, гаворка пойдзе пра праблему захавання дзяржаўнага суверэнітэту нашай краіны ў святле геапалітычных працэсаў апошняга часу, а таксама надзённыя праблемы, звязаныя са слабой нацыянальнай ідэнтычнасцю як сярод беларусаў замежжа, гэтак і ў самой Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна кіраўнікі "Бацькаўшчыны" сустракаліся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Яны размаўлялі ў тым ліку і пра будучы з'езд.

Сёмы з'езд беларусаў свету пройдзе ў Мінску 15-16 ліпеня 2017 года
Фота: МЗС Беларусі

Нагадаем, першы з'езд беларусаў свету прайшоў у Мінску ў 1993 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі