Сёлета зменшыўся знешні дзяржаўны доўг Беларусі

Сёлета зменшыўся знешні дзяржаўны доўг Беларусі

Сёлета зменшыўся знешні дзяржаўны доўг Беларусі. Праўда, толькі на 30 мільёнаў долараў (ці на 0,2%). На 1 лютага доўг складаў 12,4 млрд долараў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Адзначаецца, што з пачатку года пагашэнне знешняга дзярждоўгу склала амаль 58 млн долараў (большая частка — выплаты банкам Кітая). У студзені былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму амаль 59 мільёнаў долараў: 47,4 млн долараў — ад банкаў Кітая, $7,2 млн — ад ураду Расіі, 4,3 млн долараў — ад Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

На 1 лютага дзяржаўны доўг Беларусі склаў 362 трлн рублёў. У параўнанні з пачаткам года ён павялічыўся на 33,4 трлн рублёў (ці на 10,2%). Што да ўнутранага доўга, то ён склаў 103,5 трлн рублёў і павялічыўся на 6 трлн рублёў (ці на 6,2%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі