Сёлета вайсковыя камісарыяты забяруць на зборы каля 500 мінчукоў

Як паведаміў намеснік вайсковага камісара Мінску Ігар Радзішэўскі, у траўні ўжо адбыліся дзве адпраўкі. 11 траўня ў воінскія часткі накіраваныя 117 мінчукоў. Для іх вайсковыя зборы для іх завершацца 4 чэрвеня. Яшчэ 55 гараджан знаходзяцца на зборах з 18 траўня па 11 чэрвеня ў 120-й асобнай механізаванай брыгадзе.

Наступная адпраўка прызначаная на 7 чэрвеня. Агенцтва "Мінск-Навіны" нагадвае, што салдаты і сяржанты запасу заклікаюцца на вайсковыя зборы ва ўзросце да 50 гадоў, афіцэры – да 60.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі