Сёлета ў Беларусі зафіксавалі два выпадкі адру

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі два выпадкі адру

У 2019 годзе ў Беларусі былі зафіксаваныя два выпадкі захворвання на адзёр. Такую лічбу назвала намесніца міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Наталля Жукава. Інтэрв'ю з ёй увечары 10 лютага паказаў тэлеканал "Беларусь 1"

Захворванні на адзёр фіксуюцца ў суседніх з Беларуссю краінах. Напрыклад, ва Украіне захварэлі больш за 15 тысяч чалавек, ёсць і смяротныя выпадкі. 

У Беларусі, кажа Жукава, высокі ўзровень вакцынацыі насельніцтва. Таму нейкіх надзвычайных падзеяў, звязаных з захворваннем на адзёр, не чакаецца. "Разам з тым, завозные выпадкі ёсць і адзінкавыя, але яны рэгіструюцца. Што тычыцца Міністэрства аховы здароўя, то ўся праца накіраваная на тое, каб вызначыць усіх кантактных, і ў абавязковым парадку прапанаваць вакцынацыю. Летась было вакцынавана больш за 10 тысяч чалавек менавіта з тых рэгіёнаў, тых ачагоў, кантактных з хворымі на адзёр. і гэта таксама дало свой вынік. Ззавозныя выпадкі не распаўсюдзіліся і не дазволілі пагоршыцца сітуацыі", — пракаментавала спецыяліст.

Сёлета ў Беларусі зафіксаваныя два выпадкі захворвання на адзёр, а летась іх было 254, адзначае галоўна санітарны лекар. Хварэюць, па яе словах, пераважна дарослыя, бо дзецям зробленыя прышчэпкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі