Сёлета ў Беларусі выяўлена 305 выпадкаў шаленства жывёлаў

305 выпадкаў шаленства жывёлаў выяўлена ў Беларусі за тры месяцы 2009 года. Паводле інфармацыі Нацыянальнальнага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у студзені—сакавіку мінулага года рабічнай інфекцыяй заразіліся 326 жывёлаў.
Паводле звестак цэнтра, у 2008 годзе ў краіне было зарэгістравана больш за тысячу выпадкаў шаленства жывёлаў, у тым ліку 812 — дзікіх, 167 — сярод сабак і катоў, 96 — сярод сельскагаспадарчых. У параўнанні з 2007 годам колькасць захворванняў на шаленства жывёл узрасла на 17,4%. Спецыялісты звязваюць павелічэнне захворвання з ростам агульнай колькасці дзікіх драпежных жывёл на тэрыторыі Беларусі.

Летась па антышаленчую дапамогу ў арганізацыі аховы здароўя звярнуліся каля 23,5 тыс. чалавек. Выпадкаў захворвання людзей на шаленства на працягу двух апошніх гадоў у краіне не было. У 2006 годзе ад шаленства ў Беларусі памерлі два чалавекі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі