Сёлета Сігіт сабраў каля 75 тысяч чалавек

Варта больш падрабязна распавесці пра месца, дзе адбываецца Сігіт. Будапешт дзеліцца Дунаем на дзве часткі — Пешт і Буду. А на самім Дунаі паміж часткамі гораду ёсць невялікія выспы з гарадскімі паркамі на іх.
На адной з такіх выспаў і адбываецца фестываль Сігіт, які сёлета сабраў каля 75 тысяч чалавек. Фестываль увесь час развіваецца: у 1993 годзе канцэртаў на ўсіх пляцоўках было 200, а сёлета гэтая лічба ўзрасла да паўтары тысячы.

Дбаючы пра жыхароў Будапешта, музыка на фестывалі сціхае а 23-й гадзіне. Тыднёвы квіток на Сігіт каштуе 120 еўра, але калі ўлічыць, што на фестывалі граюць музычныя суперзоркі, гэтыя грошы варта аддаць!

Калі параўноўваць Сігіт з іншымі не менш знанымі еўрапейскімі фэстамі, то Сігіт арганізаваны найбольш прафесійна, і вылучае яго сярод іншых мультынацыянальны характар, бо зазвычай дамінуе нейкая адна нацыя, а на Сігіце сёлета прадстаўленыя каманды ажно з 56 краінаў. Тут ёсць усе! І першае пытанне, якое тут задаюць: “Were are you from?” (адкуль ты?)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі