Сёлета беларусы купілі амаль на мільярд долараў болей валюты, чым прадалі

На 945 млн долараў больш купіла валюты ў першым паўгоддзі бягучага года насельніцтва нашай краіны, чым прадало. Прычым асноўны попыт прыпадае на студзень і склаў амаль 600 млн долараў.
Паводле звестак Нацбанка, летась назіралася адваротная тэндэнцыя — тады беларусы прадалі банкам амаль на паўмільярды долараў болей, чым купілі ў іх, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі