Сёлета Беларусь плануе павялічыць пастаўкі харчавання ў Расію на 8%

Сёлета Беларусь плануе павялічыць пастаўкі харчавання ў Расію на 8%

У 2017 годзе Беларусь плануе павялічыць пастаўкі харчавання ў Расію на 8%. Такую лічбу журналістам назваў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, інфармуе ria.ru.

Чыноўнік дадаў, што ўжо ў студзені, паводле аператыўных даных, пастаўкі выраслі прыкладна на 15%. Русы не паведаміў, за кошт якіх прадуктаў харчавання плануецца павялічыць рост паставак. "Мы гатовыя павялічваць пастаўкі той прадукцыі, якая будзе запатрабаваная на расійскім рынку", — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Балансы паставак харчавання плануецца зацвердзіць сёлета ў сакавіку на пасяджэнні сумеснай калегіі аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі. Па словах Русага, пасяджэнне мяркуецца правесці да 15 сакавіка, адпаведная дамоўленасць ёсць з расійскімі чыноўнікамі — віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам і міністрам сельскай гаспадаркі Аляксандрам Ткачовым.

Раней паведамлялася, што на гэтай калегіі будуць абмяркоўвацца абмежаванні на пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі