Сыны Муамара Кадафі прапаноўваюць бацьку адстаўку

Паводле гэтага плану, палкоўнік Кадафі мусіць адысці ад кіравання краінай, а Лівія пад кіраўніцтвам яго сына Саіфа аль-Іслама стане канстытуцыйнай дэмакратычнай дзяржавай.

Як паведамляе амерыканская газета The New York Times, спасылаючыся на аднаго лівійскага высокапастаўленага дыпламата, сам Муамар Кадафі пасля роздумаў паставіў свой подпіс пад гэтым праектам. План быў распрацаваны Саіфам і Саадзі — іншым сынам лівійскага лідара, ваенным афіцэрам і бізнесменам. Згодна з ананімнай крыніцай выдання, Саіф і Саадзі "нанеслі шмат удараў па старой гвардыі, і калі ў іх будзе магчымасць ісці наперад, яны вельмі хутка паднімуць краіну".

Аднак плану супрацьстаяць два іншыя сыны Кадафі — Хаміс і Мутуасім Біляхі. Гэтыя двое лічацца прыхільнікамі цвёрдай лініі. Хаміс кіруе міліцыяй, якая была задзейнічаная ў падаўленні антыўрадавых хваляванняў. Мутуасім, які таксама мае ўласную гвардыю, даўно лічыцца супернікам Саіфа ў наследаванні бацькаўскага трона.

Адзначым, што прадстаўніком "старой гвардыі" з'яўляўся таксама былы кіраўнік МЗС Лівіі Муса Куса, які ўцёк у Лондан. Дарэчы, паводле дадзеных тэлеканала Al-Jazeera, лівійскім рэжым пакінуў і Абу аль-Касім аль-Заві, які быў кіраўніком Народнага камітэта Лівіі — парламента Джамахірыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі