Сярод затрыманых у Мінску былі журналісты

Сярод затрыманых у Мінску былі журналісты

Сярод затрыманых 15 ліпеня ў Мінску былі журналісты. Як паведамляюць праваабаронцы, гэта — Антон Трафімовіч з Радыё Свабода і Віялета Саўчыц. Трафімовіча затрымалі на скрыжаванні вуліц Няміга і Караля пасля завяршэння стрыму, які ён вёў. Журналіста пасадзілі ў сіні мікрааўтобус.

Пазней Трафімовіча і Саўчыц вызвалілі. Высветлілася, што падчас затрымання Антону разбілі нос.

Падобныя затрыманні журналістаў, якія вялі стрымы з мінскіх вуліц, адбыліся 14 ліпеня. Сярод іх былі і карэспандэнты Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі