Вы тут

Сярод падпісантак праўладнага ліста спартоўцаў — 14-гадовыя дзяўчаты

Пад праўладным лістом спартоўцаў — імёны непаўналетніх дзяўчат / pixabay.com

Непаўналетніх дзяўчат выявіў Telegram-канал @basketvidish сярод падпісантак праўладнага ліста спартоўцаў. Гаворка ідзе пра дзяўчат з сістэмы Гродзенскага баскетбола.

Гэта Мілана Новік (14 гадоў), Ганна Хацяневіч (14 гадоў), Ксенія Гуліда (14 гадоў), Дар'я Саўчук (14 гадоў), Паліна Дамянюк (16 гадоў), Карына Курстак (15 гадоў), Алеся Сліж (16 гадоў), Ксенія Калеснік (15 гадоў), Наталля Спорык (16 гадоў), Лізавета Шышлюк (15 гадоў), Яўгенія Бярнацкая (15 гадоў), Лізавета Трашчынская (16 гадоў), Кацярына Новік (15 гадоў).

Раней у падпісантах праўладнага ліста былі выяўленыя чыноўнікі, якія даўно пакінулі спорт. Таксама некаторыя спартоўцы заявілі, што не ставілі подпіс пад праўладным зваротам. 

Гэты ліст стаў адказам улады на зварот за новыя выбары і супраць гвалту, пад якім падпісаліся больш за 1250 спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.