Сярод дня два мужчыны вырвалі ў пенсіянеркі з вушэй залатыя завушніцы

Гродзенская міліцыя просіць дапамагчы знайсці зламыснікаў.

Як паведамляе сайт s13.ru, 6 чэрвеня 2015 года прыкладна а 15-й ў раёне вайсковых могілак на вуліцы Белуша ў Гродне два мужчыны напалі на 77-гадовую пенсіянерку. Трымаючы яе за галаву, зламыснікі нахабна вырвалі з яе вушэй залатыя завушніцы.

Тых, хто пазнае людзей на відэа, гродзенскія міліцыянты просяць затэлефанаваць па нумарах: (8-029) 786-96-08 або (8-029) 885-40-02.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі