Сяргея Касціцына прадалі ў "Нэшвіл" за 550 тысяч долараў

Форвард Сяргей Касціцын падпісаў дамову з "Нэшвілам" (Nashville). У клуб з амерыканскага штата Тэнэсі ён трапіў па абмену з канадскага "Манрэаля" (Montreal). У сезоне 2009/10 беларускі хакеіст згуляў за "Манрэаль Канадзіенс" 47 матчаў і набраў 17 (7+10) ачкоў.

Кантракт Касціцына разлічаны на 1 год. Яго заробак складзе 550 тысяч долараў, паведамляе www.sports.ru.