Сяргея Гайдукевіча запрасілі на з’езд "Единой России"

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч запрошаны на з’езд партыі "Единая Россия". Як паведамляе прэс-служба ЛДП, у рамках з’езда 1 кастрычніка адбудзецца міжнародны семінар на тэму "Палітычныя партыі і выклікі сучаснасці". Акрамя таго, у Міністэрстве замежных спраў Расіі запланавана сустрэча кіраўніка ведамства Сяргея Лаўрова з членамі дэлегацый замежных партый.

З’езд партыі, якая мае большасць у Дзяржаўнай думе, адбудзецца 1-2 кастрычніка ў Маскве. Чакаецца, што "Единая Россия" вызначыцца са складам першай тройкі федэральнага спіса кандыдатаў у дэпутаты Дзярждумы на снежаньскіх парламенцкіх выбарах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі