Сяргей Румас пра "Крумкачоў": Мне гэта нагадвае фінал "Казкі аб залатой рыбцы"

Сяргей Румас пра "Крумкачоў": Мне гэта нагадвае фінал "Казкі аб залатой рыбцы"

14 сакавіка ў Мінску праходзіць справаздачная канферэнцыя Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Старшыня Федэрацыі Сяргей Румас закрануў галоўны скандал перадсезоннага перыяду — выключэнне мінскага клуба "Крумкачы" з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Старшыня праўлення "Крумкачоў" Дзяніс Шунто спадзяваўся падняць пытанне пра клуб на сённяшняй канферэнцыі — ён прысутнічае сярод дэлегатаў. Аднак іншыя дэлегаты канферэнцыі падтрымалі прапанову выканкама АБФФ не ўключаць абмеркаванне сітуацыі з "Крумкачамі" ў парадак дня. За гэта выказаліся 56 дэлегатаў. А за тое, каб усё ж такі аддаць час пытанню "Крумкачоў", прагаласавала толькі 5 чалавек, 10 устрымаліся.

А Сяргей Румас у сваёй прамове даў зразумець, што мінскаму клубу больш няма на што разлічваць.

"Склалася тэндэнцыя, калі клубы сталі ўжо вельмі вольна тлумачыць свае рэгламентныя абавязкі... Саступкі, на якія ішла АБФФ, сёння ўжо разглядаюцца як дадзенасць. Маўляў, чаго вам варта пачакаць яшчэ пару дзён... У нас факс зламаўся... Увогуле, усяму віной сусветны фінансавы крызіс, — сказаў старшыня АБФФ. — Клубы пачынаюць шантажаваць федэрацыю гучнымі заявамі. Мне гэта нагадвае фінал "Казкі аб залатой рыбцы", якая засталася ля разбітых начовак, забыўшыся, што жаданняў ў яе было ўсяго тры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі