Сяргей Гурэнка стаў галоўным трэнерам мінскага "Дынама"

Экс-капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе 36-гадовы Сяргей Гурэнка стаў галоўным трэнерам мінскага "Дынама". Ён змяніў на гэтай пасадзе Кірыла Альшэўскага, які прапрацаваў з камандай тры тыдні. Як адзначае "Прессбол", Гурэнка стаў 20-м галоўным трэнерам "Дынама" за дзесяць гадоў, калі старшынём назіральнага савета футбольнага клуба з'яўляецца бізнэсмен Юрый Чыж. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі