Сяргей Гурэнка не паедзе на чэмпіянат свету па футболе ў Расію

Сяргей Гурэнка не паедзе на чэмпіянат свету па футболе ў Расію

Сяргей Гурэнка ў 2018 годзе не паедзе на чэмпіянат свету па футболе ў Расію. Беларускі спецыяліст не будзе больш працаваць са зборнай Сербіі, у якой ён быў памочнікам галоўнага трэнера. Як інфармуе прэс-служба ФК “Дынама” (Мінск), кантракт Гурэнкі з Федэрацыяй футбола Сербіі быў скасаваны па пагадненні бакоў.

Як вядома, нядаўна быў адпраўлены ў адстаўку галоўны трэнер футбольнай зборнай Сербіі Славалюб Муслін, які і запрасіў Сяргея Гурэнку ў свой трэнерскі штаб. Яны знаёмыя яшчэ з часу сумеснай працы ў мінскім “Дынама”. Пад іх кіраўніцтвам зборная Сербіі заваявала права згуляць на сусветным першынстве. Цяпер Гурэнка цалкам засяродзіцца на справах свайго клуба, які працягвае барацьбу за залатыя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі.

Сяргей Гурэнка не паедзе на чэмпіянат свету па футболе ў Расію
На здымку злева стаяць Славалюб Муслін і Сяргей Гурэнка. Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі