Сяргей Чалы: Пётр Пракаповіч будзе весці палітыку 2010 года

Сяргей Чалы адзначае, што Пракаповіча прызначылі на ключавую ролю ў эканамічнай палітыцы краіны.

Чалы: "Ключавая віцэ-прэм'ерская пасада ва ўрадзе. Там паўнамоцтвы чалавека, адказнага за выкананне параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Ясная рэч, што ключавым пытаннем, якое ёсць з усіх параметраў, з'яўляецца пытанне пра тэмпы эканамічнага росту ў выглядзе 8,5%. А гэта нерэалістычна абсалютна".

Эканаміст лічыць, што Пракаповіч будзе весці эканамічную палітыку 2010 года, калі ішоў рэзкі рост заробкаў. Нагадаем, што вынікам гэтага стаў фінансавы крызіс 2011-га. Праўда, цяпер улады плануюць дацягнуць эканамічны курс да наступных прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

На думку Чалага, прызначэнне Пракаповіча на пасаду віцэ-прэм'ера сведчыць, што Лукашэнка не разумее асаблівасцяў той эканомікі, якая склалася пасля крызісу. Эканаміст адзначае, што Пётр Пракаповіч ніколі не быў рыначнікам. А яго рыначныя захады тлумачыць тым, што кожны кіраўнік Нацбанка вымушаны трымаць такія пазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі