Сярэдні заробак у 1000 рублёў? Не, не чулі. І задачу ніхто не ставіў

Сярэдні заробак у 1000 рублёў? Не, не чулі. І задачу ніхто не ставіў

Сярэдні заробак у 1000 рублёў (а раней — у 500 долараў, славутае “папіццот”) — пастаяннае абяцанне Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, 21 красавіка 2017 года ў пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік краіны казаў:

“Ураду пастаўленая задача... Усім, не толькі ўраду: забяспечыць сёлета сярэдні заробак не меншы за 1000 рублёў. Некаторыя адказныя асобы ў размовах паміж сабой называюць гэтую лічбу непад’ёмнай. Хачу засцерагчы ад упадніцкіх настрояў: хто не можа падымаць — трэба сыходзіць на больш лёгкую працу”.

Са словаў міністра просты чалавек можа зрабіць дзве высновы. Па-першае, рост сярэдняга заробку не азначае, што заробкі паднімаюцца аднолькава і ва ўсіх. Найперш яны растуць “на канкрэтных прадпрыемствах”. А калі “прадукцыйнасць працы” там расце яшчэ хутчэй, з розніцы можна павысіць заробкі і ў іншых галінах.

А па-другое, 1000 рублёў сярэдняга заробку перасталі быць бясспрэчнай мэтай. Цяпер урад  хутчэй пачынае думаць не над тым, як іх дасягнуць, а над тым, як патлумачыць, чаму іх няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі