Сярэдні бал атэстата абітурыентаў БДУ склаў 8,5

Сярэдні бал атэстата абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сёлета склаў 8,5. Летась сярэдні бал быў 8,2.

Сярод абітурыентаў гэтага года — 124 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, шэсць прызёраў чэмпіянату свету і Еўропы па розных відах спорту, а таксама ўладальніца тытулу "Міс Беларусь-2008".

30 ліпеня ў БДУ адбудзецца ўрачыстае ўручэнне студэнцкіх білетаў пяці абітурыентам — пераможцам міжнародных алімпіяд школьнікаў па матэматыцы, хіміі і біялогіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі