Сям'я ў Маладзечанскім раёне выклікала міліцыю, бо забыла, куды схавала грошы

Сям'я ў Маладзечанскім раёне выклікала міліцыю, бо забыла, куды схавала грошы

У міліцыю звярнуліся жыхары пасёлка Чысць Маладзечанскага раёна з заявай пра знікненне грошай, піша "Рэгіянальная газета"

49-гадовы мужчына паведаміў, што з дома знікла 13,5 рублёў. Ён удакладніў, што апошні раз канверт са зніклымі грашыма бачылі першага студзеня. 

Падчас агляду прыватнага дома міліцыянты знайшлі грошы ў шафе ў адным з пакояў. Выявілася, што гаспадары перахавалі грошы і забыліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі